Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Врс 2023

Лукашэнка навучэнцам нацыянальнага тэхнапарка: вы малайцы, вы наша будучыня

Лукашэнка навучэнцам нацыянальнага тэхнапарка: вы малайцы, вы наша будучыня

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка будучыняй краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання ўстановы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля тэхнапарка кіраўніка дзяржавы сустрэлі навучэнцы, і Прэзідэнт перад наведваннем установы змог даведацца інфармацыю, як кажуць, з першых вуснаў.

Хлопцы і дзяўчаты расказалі аб працэсе навучання і сваіх уражаннях. Для іх у тэхнапарку прадугледжаны заняткі па інфармацыйнай бяспецы і дапоўненай рэальнасці. Паводле іх слоў, гэта запатрабаваныя і перспектыўныя напрамкі. Сам працэс навучання ім падабаецца. Акрамя новых ведаў, тут яны знаходзяць і новых сяброў.

"Вы наша будучыня, вы малайцы", - пахваліў навучэнцаў Аляксандр Лукашэнка.

У дырэктара Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргея Сачко Прэзідэнт удакладніў, якія ёсць праблемы ў функцыянаванні ўстановы. "Што дрэнна? Чаго не хапае?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

"Ёсць невялікае пытанне па абсталяванні, але мы яго вырашым", - сказаў кіраўнік тэхнапарка.

"Няма памылкі ў тым, што мы стварылі такі цэнтр? Ці не атрымаецца так, што немалыя грошы і немалыя намаганні ўкладзены ў гэтых маладых людзей, а яны будуць незапатрабаванымі?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

"Ні ў якім разе. Гэта эліта, будучыня нашай краіны", - перакананы Сяргей Сачко. На яго думку, тэхнапарку нават час расшырацца і браць на навучанне яшчэ большую колькасць вучняў.

За час работы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка тут прайшлі навучанне 1930 навучэнцаў 9-11-х класаў, адбыліся 25 адукацыйных змен працягласцю 24 дні кожная. Конкурс на навучанне - у сярэднім 3 чалавекі на месца. У тэхнапарку дзеці атрымліваюць веды па 15 найбольш перспектыўных для эканомікі напрамках, сярод якіх "Зялёная хімія", "Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі", "Віртуальная і дапоўненая рэальнасць", "Інжынерная экалогія", "Авіякасмічныя тэхналогіі". Для выкладання ў тэхнапарку прыцягваюць вядучых вучоных і спецыялістаў універсітэтаў, перспектыўных маладых вучоных.

У новым навучальным годзе ў тэхнапарку плануюць укараніць вучэбныя праграмы па напрамках навуковых даследаванняў Ваеннай акадэміі Беларусі. Найбольш перспектыўныя праекты навучэнцаў, напрыклад, "Экаўпакоўка", "БелБіяПак", будуць запатэнтаваны. У планах таксама правядзенне заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах для вучняў 5-8-х класаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі