У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Врс 2016

Лукашэнка: Нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення

Лукашэнка: Нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо гаварыў, быўшы ў ААН, што глыбінная крыніца ўсіх крызісаў тоіцца ў штучным несуразмерным культываванні індывідуальных правоў і свабод чалавека на шкоду грамадскім інтарэсам", - сказаў Прэзідэнт. - Прыкрываючыся лозунгам абароны правоў чалавека, звяргаюцца ўрады, разбураюцца дзяржавы, арганізуюцца ваенныя інтэрвенцыі. Па сутнасці, насаджваюцца хаос і анархія са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Але ж нават шчырыя, добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што "каляровыя рэвалюцыі" ў розных краінах не прывялі ў выніку да міру і дабрабыту. Наадварот, іх вынікам сталі перманентная нестабільнасць, разбалансіроўка дзяржаўных механізмаў, страта кіруемасці, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Лукашэнка: Нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягненняПаводле слоў кіраўніка дзяржавы, міжнародная палітыка сёння характарызуецца моцнай канкурэнцыяй дзяржаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, уключаючы эканамічную, навуковую і культурную. Абстаноўка ў свеце вельмі абвастрылася, з'явіліся новыя сур'ёзныя выклікі. Прэзідэнт, у прыватнасці, згадаў праблемы радыкалізацыі Блізкага Усходу, узнікнення "Ісламскай дзяржавы", канфлікты ў Сірыі і Паўночнай Афрыцы, ва Украіне. Гэта таксама пагрозы міжнароднага тэрарызму, маштабная міграцыя, шырокае выкарыстанне розных механізмаў санкцыйнага націску ў сусветнай палітыцы. "Нельга не браць пад увагу і такія нявырашаныя праблемы, як беднасць, дзіцячая і мацярынская смяротнасць, доступ да адукацыі і аховы здароўя, мараль і духоўнасць, рэлігійная і культурна-нацыянальная свабода, экалогія, няроўнасць і іншыя. Нягледзячы на станоўчыя зрухі ў жыцці нашай планеты, сёння мы вымушаны прызнаць, што за шмат гадоў свет не толькі не змог пабароць глабальныя небяспекі, але і парадзіў новыя", - канстатаваў беларускі лідар.

Пекінскі ўніверсітэт"Але ўсім вядома, што новыя выклікі - гэта і новыя шанцы. Сусветная супольнасць проста абавязана знайсці выхады і развязкі для іх дастойнага вырашэння. Галоўным прынцыпам павінны быць не канфрантацыя краін, не насілле, а ўзаемаразуменне, дружалюбнасць і супрацоўніцтва дзеля агульнай карысці чалавецтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс