Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2019

Лукашэнка: наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду

Лукашэнка: наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду

9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта на беларускай зямлі савецкія салдаты развянчалі міф аб непераможнасці ваеннай машыны Трэцяга рэйха. "Яны змагаліся за Радзіму. Стаялі насмерць пад Мінскам і Магілёвам, на берагах Дняпра і Бярэзіны, і кожны рубеж абароны для ворага быў Брэсцкай крэпасцю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Бяда прыйшла амаль у кожную беларускую сям'ю. Дзве трэці загінулых у гады ваеннага ліхалецця - мірныя жыхары. Страшныя адрасы генацыду беларускага народа добра ведае ўвесь свет - Хатынь, Дальва, Азарычы, Шунеўка, Трасцянец. Гэтаму сумнаму спісу канца няма".

Асабліва Аляксандр Лукашэнка адзначыў тэму лёсу дзяцей вайны. Сёння гэтыя людзі старога ўзросту - жывыя сведчанні і сведкі зверстваў акупантаў. "На іх вачах забівалі родных і блізкіх. Яны раслі ў голадзе і холадзе першых пасляваенных гадоў. Нараўне з дарослымі адстойвалі і адбудоўвалі потым краіну, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Найбольш змрочныя старонкі ў смутнай кнізе вайны - дзіцячыя донарскія канцлагеры. Праз іх прайшлі тысячы, а выжылі адзінкі".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што "ўсім, хто сёння ў Еўропе падтрымлівае мітынгі неанацыстаў і шэсці састарэлых ваяк з батальёнаў СС, варта прыехаць у Беларусь і пабываць у пасёлку Чырвоны Бераг, дзе быў такі канцлагер, убачыць пранізлівы крык і мемарыял няздзейсненых дзіцячых мар".

"Вялікая Перамога - безумоўная перамога жыцця над смерцю. І наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду. У імя дабра, міру і справядлівасці. Каб такое ніколі не паўтарылася", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі