Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Jul 2021

Лукашэнка на "Славянскім базары": пакуль некаторыя будуюць агароджы, Беларусь расчыніла свае дзверы для сяброў

Лукашэнка на

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Ніці фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прадаўжаюць звязваць людзей у свеце, які ўжо даўно не быў так раздзелены, як цяпер. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што артысты, мастакі, рамеснікі, якія прыязджаюць на фестываль з розных краін і кантынентаў, заўсёды гавораць на адной мове - мове дружбы, мастацтва і творчасці. "І таму ніці "Славянскага базару" прадаўжаюць звязваць людзей у свеце, які ўжо даўно не быў так раздзелены, як цяпер - і не толькі пандэміяй і гібрыднымі войнамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што ў той час, як некаторыя дзяржавы будуюць агароджы, раздзяляючы людзей калючым дротам, Беларусь расчыніла свае дзверы для сяброў.

Білет на фестываль дазваляе наведаць Беларусь грамадзянам 74 дзяржаў без віз. "А сябрам Беларусі запрашэнне ніколі і не патрабавалася, - дадаў ён. - Мы заўсёды па-беларуску рады гасцям і соты раз паўтараем: прыязджайце, паглядзіце на нашу краіну - нам ёсць чым ганарыцца і чым вас прыемна здзівіць", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сцэна Летняга амфітэатра ў Віцебску памятае вялікіх Уладзіміра Мулявіна, Людмілу Зыкіну, Ігара Лучанка, Эдзіту П'еху, Мішэля Леграна і Андрэя Пятрова. Яна стала стартам для яркай кар'еры папулярных артыстаў: Таісіі Павалій і Русланы, Пятра Ялфімава і Алёны Ланской, Дзімаша і многіх іншых.

"Тут кожны год робяць свае першыя творчыя крокі ўдзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу - гэта будучае нашых краін. Бо ў канчатковым выніку ўсё гэта адбываецца для таго, каб захаваць пераемнасць пакаленняў, асвяціць шлях творчай моладзі, паказаць лепшыя прыклады, але ў той жа час даць прастору для рэалізацыі новых ідэй і напрамкаў. І мы верым, што наша моладзь напіша яшчэ шмат яркіх старонак у жыцці фестывалю, дастойна прадоўжыць пачатае намі. Няхай у новым фармаце, няхай нават на незразумелай нам мове, але з той жа светлай мэтай - "праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі