Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2018

Лукашэнка: міжрэгіянальныя сувязі застаюцца залогам поспеху беларуска-расійскай інтэграцыі

Лукашэнка: міжрэгіянальныя сувязі застаюцца залогам поспеху беларуска-расійскай інтэграцыі

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міжрэгіянальныя сувязі застаюцца залогам поспеху беларуска-расійскай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Залогам поспеху нашай інтэграцыі застаюцца міжрэгіянальныя сувязі. Гандлёва-эканамічныя адносіны з Беларуссю маюць 80 суб'ектаў Расіі. На ўзроўні рэгіёнаў і муніцыпальных утварэнняў заключана тры сотні дагавораў аб супрацоўніцтве. З 2014 года праводзяцца сумесныя форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі. І чарговы форум у кастрычніку гэтага года пройдзе ў Магілёве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка аднавіў сваё запрашэнне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну наведаць гэты форум.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што жыццё не стаіць на месцы і патрабуе пастаяннага руху наперад. Адным з ключавых пунктаў сённяшняга парадку дня ВДС з'яўляецца зацвярджэнне прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач развіцця Саюзнай дзяржавы на наступныя пяць гадоў. "У рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў павінны быць задзейнічаны ўсе органы кіравання Саюзнай дзяржавы. Перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам пераадолець выклікі, якія дыктуе нам міжнародная сітуацыя. Менавіта такі падыход адпавядае прынцыпам нашага інтэграцыйнага праекта", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс