Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2021

Лукашэнка: мы не варвары, мы не хочам процістаяння

Лукашэнка: мы не варвары, мы не хочам процістаяння

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што Беларусь не хоча ніякага абвастрэння і процістаяння на фоне крызісу з бежанцамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша палітыка як была першапачаткова ў адносінах да гэтага міграцыйнага крызісу, яна такой і застаецца. Мы наўмысна, спецыяльна нікога цераз граніцу не перакідваем. І гэта рабіць не будзем. Людзі ідуць туды. Чаму ідуць - ужо тысячу разоў сказана. Таму трэба ў гэтым плане дастукацца да палякаў, да кожнага паляка, і паказаць ім, што мы не варвары, мы не хочам процістаяння. Нам яно не патрэбна. Таму што мы разумеем: калі мы тут палку перагнём, вайны не пазбегнуць. А гэта будзе катастрофай. Мы гэта цудоўна разумеем. Не хочам ніякага абвастрэння. Але гэтых няшчасных мы будзем абараняць настолькі, наколькі гэта магчыма", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Вось на сённяшні дзень сітуацыя і пазіцыя Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, простыя людзі ўжо, народ у Польшчы, жанчыны, маці пачалі абурацца, што забараняюць праход бежанцам. "Ужо ваенныя, пагранічнікі не разумеюць кіраўніцтва Польшчы. Мы таксама чуем іх размовы. Яны ўжо на нас выходзяць, кажуць: "Браты беларусы, давайце жыць, як жылі раней". Калі ласка, давайце, мы не супраць. Гэта значыць, мы бачым - паводзіны польскага народа ўжо мяняюцца. Яны ж таксама людзі. Якія б яны там монаэтнічныя ні былі, але яны людзі. Простыя людзі пачынаюць абурацца. Гэта непакоіць кіраўніцтва Польшчы. А далей будзе горш. Далей людзі зразумеюць, што не Лукашэнка тут з'яўляецца прычынай гэтага зыходу бежанцаў", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што таму ўладам Польшчы - Дудзе, Маравецкаму патрэбны абвастрэнні на граніцы. "І яны на гэта іграюць, каб адцягнуць увагу сусветнай супольнасці і палякаў ад гэтых (сваіх унутраных і знешніх. - Заўвага БЕЛТА) праблем. Мы такога шанцу ім не прадаставім. Мы будзем па-чалавечы разбірацца з гэтымі мігрантамі. Не такая гэта вялікая праблема, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вось няхай там у Міжземным моры глядзяць, што адбываецца, колькі там гіне людзей. У іх (у Еўрасаюз. - Заўвага БЕЛТА) трафікі цераз Балканы і іншыя краіны, Міжземнае мора - там тысячы людзей ідуць. Маўчаць (наконт гэтага. - Заўвага БЕЛТА). А вось Беларусь (абвінавачваюць. - Заўвага БЕЛТА), ну, зразумела, чаму".

Прэзідэнт таксама падзякаваў Уладзіміру Караніку і Юрыю Караеву за далучанасць да вырашэння праблемных пытанняў вакол існуючай сітуацыі з бежанцамі. "Я вельмі рады, што вы падключыліся да гэтага. Калі б не падключыліся, з Мінска было б вельмі складана гэта зрабіць", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі