У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2015

Лукашэнка: Міралюбівая беларуская палітыка паслужыла падставай для адмены санкцый

30 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міралюбівая беларуская палітыка паслужыла падставай для адмены санкцый супраць Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы ўкраінскую тэматыку, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што "нам не трэба перабольшваць сваю ролю ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту". "Нашу пазіцыю можна вітаць, таму што скрозь і ўсюды Беларусь, кіраўніцтва Беларусі выступае за мір, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы не прымаем вайны, не прымаем ніякіх канфліктаў, ва Украіне гэта, Сірыі, Лівіі, або Іраку. Мы гэтага не прымаем, гэта наша пазіцыя".

"І тое, што адбылося ў Мінску, вы ведаеце, я сказаў бы, што гэта павінна было адбыцца ў Мінску, таму што ў свеце няма іншай дзяржавы, якая была б так прыхільна да міру. Фундамент гэтага - тая перамога, якая адбылася 70 гадоў таму", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб мінскіх дамоўленасцях і мірных сустрэчах у Беларусі па ўкраінскай тэматыцы, Прэзідэнт падкрэсліў: "Таму падзея, якая адбылася, яна была вельмі важнай - для Украіны перш за ўсё, для Расіі, для нашага кантынента, для гэтага рэгіёна. Але яна дала штуршок, паслужыла прычынай, і нават не прычынай, а падставай (гэта як падарунак Захаду) для адмены супраць нас розных санкцый. Ім патрэбны быў нейкі такі моцны штуршок, і яны, атрымаўшы яго, гэтым скарысталіся".

"Ну, што тут граху таіць, за гэта трэба ім быць удзячнымі, цяперашнім еўрапейскім палітыкам, Злучаным Штатам. За тое, што яны, скарыстаўшыся гэтым выпадкам, шанцам для нас і сябе, адышлі ад гэтай канфрантацыі з Беларуссю", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс