Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Крс 2015

Лукашэнка: Моладзь павінна прадаўжаць традыцыі народных беларускіх промыслаў

Лукашэнка: Моладзь павінна прадаўжаць традыцыі народных беларускіх промыслаў

27 красавіка, Слаўгарадскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Моладзь павінна падтрымліваць і прадаўжаць традыцыі народных беларускіх промыслаў. Аб гэтым 26 красавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць і наведвання ў Слаўгарадзе чацвёртага рэгіянальнага фестывалю народных промыслаў "Гаспадарчы сыр", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На фестывалі былі прадстаўлены каля 50 відаў дамашніх сыроў па індывідуальных рэцэптах. Мясцовыя сыравары расказалі Прэзідэнту аб адраджэнні народных промыслаў. У прыватнасці, у Слаўгарадскім раёне паспяхова працуюць 15 мясцовых майстроў, прадукцыя якіх вядома далёка за межамі рэгіёна. Слаўгарадскіх сыравараў пастаянна запрашаюць на фестывалі "Александрыя збірае сяброў", сырны фестываль у Азярцы.

Лукашэнка: Моладзь павінна прадаўжаць традыцыі народных беларускіх промыслаўМясцовы слаўгарадскі фестываль прысвечаны адраджэнню традыцый сыраварства, развіццю асабістых падсобных і сялянска-фермерскіх гаспадарак, рамесніцтва, лозапляцення, ткацтва, вышывання, ганчарства. Прэзідэнт Беларусі пагутарыў з удзельнікамі фестывалю. Размова ішла аб адраджэнні народных промыслаў у рэгіёне і аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі