Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Apr 2018

Лукашэнка: Малдова павінна сама выбіраць, з якімі краінамі ёй супрацоўнічаць

Лукашэнка: Малдова павінна сама выбіраць, з якімі краінамі ёй супрацоўнічаць

18 красавіка, Кішынёў /Кар. БЕЛТА/. Малдова павінна сама выбіраць, з якімі краінамі і як развіваць супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ёсць шмат размоў аб тым, што Малдова арыентуецца на Еўрапейскі саюз ці ж, наадварот, на Усход. І многія краіны не ведаюць, як развіваць супрацоўніцтва з ёй. "Трэба бачыць Малдову такой, якая яна ёсць. Мы такім прынцыпам і кіруемся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Зыходзячы з гэтага, бакі выпрацавалі алгарытм супрацоўніцтва. Такое цеснае і канструктыўнае ўзаемадзеянне, лічыць Прэзідэнт, з'яўляецца прыкладам для іншых.

"Не трэба спрабаваць ставіць невялікія дзяржавы на калені і арыентаваць нас - або туды, або сюды. Дайце нам магчымасць вызначыцца, з кім нам быць і як нам дзейнічаць у далейшым. Я формулу Прэзідэнта Малдовы прымаю на ўра: мы павінны бачыць усё добрае і там, і там", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"На гэтым шляху мы для вас самыя добрыя і жаданыя сябры. Мы гатовы вам дапамагчы настолькі, наколькі можам. І настолькі, наколькі вы гэтага хочаце. Вось і ўся формула нашых адносін", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі