У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Сак 2020

Лукашэнка: людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каранавіруса

Лукашэнка: людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каранавіруса

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каранавіруса. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на нейкую крытыку з майго боку, я гэты каранавірус называю не інакш як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, таму што разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна ўпэўнены, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але мы жывём у канкрэтнай сітуацыі і, зразумела, павінны зыходзіць з той абстаноўкі, якая складваецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я сябе так паводжу? Таму што я абсалютна ўпэўнены, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе". На думку Прэзідэнта, цывілізаваны свет страціў розум, а палітыкі пачалі ўжо выкарыстоўваць сітуацыю дзеля сваіх інтарэсаў.

У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хуткае распаўсюджванне захворвання дало магчымасць "узварухнуць" беларускую сістэму аховы здароўя, асабліва вірусолагаў і эпідэміёлагаў. "Добра, што мы з савецкіх часоў захавалі гэту сістэму. А так мы людзей лечым, а што там з эпідэміялагічнай абстаноўкай? Гэты псіхоз прымусіў нас неяк узварухнуцца і ў гэтым напрамку папрацаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс