У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2019

Лукашэнка: лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў

Лукашэнка: лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім значным партнёрам - Еўрасаюзам, аднак лёд у адносінах яшчэ не растаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў. Брусель падоўжыў дзеянне няхай сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мер. Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Яны ж не маюць ніякага значэння практычна, акрамя сімвалічнага. "Таргуецца" з намі нават па дробязях ЕС, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, да гэтага часу няма выразных юрыдычных рамак узаемадзеяння", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ЕС у гэты ж час мае такія пагадненні з Расіяй і іншымі постсавецкімі краінамі. "Дарэчы, Расія вельмі прагрэсіўныя адносіны мае з Еўрасаюзам, Амерыкай і НАТА. І мы ж за гэта Расію не папракаем. Мы шукаем у гэтых пагадненнях сваю карысць. Мы не тарпедуем, не перашкаджаем, садзейнічаем. Думаю, гэтак жа і Расія павінна рабіць, падтрымліваючы нас. Не на словах, а на справе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падкрэсліў, што Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім значным партнёрам - Еўрасаюзам: "Растуць інвестыцыі, павялічылася дадатнае сальда ў гандлі, развіваюцца кантакты. Мінулы год стаў рэкордным па аб'ёме супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця".

Ён адзначыў, што напярэдадні ў час перагавораў з кіраўніцтвам ЕБРР былі дасягнуты істотныя дамоўленасці па крэдытаванні: "І не пад 9 працэнтаў. Па важнейшых напрамках: рэканструкцыі, мадэрнізацыі, будаўніцтве новых аб'ектаў у Беларусі - вада, масты, дарогі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "Усходняе партнёрства" набывае прагматычны характар, у ім з'яўляецца больш цікавых для Беларусі праектаў. "Гэта супрацоўніцтва на Захадзе сёння выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў нашага галоўнага партнёра - Расійскай Федэрацыі (у асобных палітыкаў). Хочацца спытаць, чаго вы істэрыце? Нашу прадукцыю на рынак не пускаюць, нахлебнікамі абзываюць, выпіхваюць, ціснуць, дзе толькі можна. Нам што, схавацца пад плінтус і там сядзець?!" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

"Калі перад намі закрываюць дзверы - адны, другія, трэція, - мы шукаем чацвёртыя. Для таго каб нармальна існавала дзяржава. І нават пры гэтым ніхто нас не можа папракнуць, што мы нібыта некуды павярнуліся. Нам нікуды не трэба паварочвацца. Мы ў такой сітуацыі, што нам трэба пастаянна круціць галавой, таму што знаходзімся ў эпіцэнтры падзей - у цэнтры Еўропы, - сказаў Прэзідэнт. - І нам трэба жыць, адказваць за 10 млн чалавек. Навошта нам шукаць шчасце за краем свету, калі б былі нармальныя эканамічныя адносіны з Расіяй, калі б мы маглі (як мы жалезабетонна дагаварыліся ў Саюзнай дзяржаве, у ЕАЭС) свабодна гандляваць, перамяшчаць тавары, маглі перамяшчацца людзі, атрымліваць паслугі, нас не зневажалі? Навошта нам шукаць нейкае шчасце невядома дзе?"

Што датычыцца ўзаемадзеяння з ЕС, бліжэйшымі задачамі Аляксандр Лукашэнка назваў падпісанне з Еўрасаюзам прыярытэтаў партнёрства і пагадненняў па рэадмісіі і спрашчэнні візавых працэдур. "Аднак еўрапейцы павінны разумець, што любыя чужыя нашаму народу ідэі і размены ва ўрон нацыянальным інтарэсам для нас абсалютна непрымальныя", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску