Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2018

Лукашэнка лічыць, што беларускім спартсменам не хапае сілы духу на гульнявых пляцоўках

Лукашэнка лічыць, што беларускім спартсменам не хапае сілы духу на гульнявых пляцоўках

18 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускім спартсменам не хапае сілы духу на гульнявых пляцоўках. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб развіцці летніх відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння спорт - гэта ўжо не барацьба, а вайна. Ты выходзіш, як на вайну, на пляцоўку з клюшкай або ў футбол гуляеш. Толькі тады ты можаш выйграць", - перакананы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці прыкладу расказаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам, які з'яўляецца старшынёй праўлення рыжскага ХК "Дынама". Яны ў тым ліку абмеркавалі асаблівасці развіцця хакея ў сваіх краінах.

"Вы паглядзіце, як гуляюць рыжане, як гуляе ў іх зборная. Гэта ж дух!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Як расказаў яму Гунціс Улманіс, рыжскаму "Дынама" вельмі пашанцавала з трэнерам. Ён пастаянна настройвае сваіх падапечных на актыўную барацьбу, таму хакеісты стараюцца выціснуць максімум са сваіх намаганняў.

Прэзідэнт успомніў аб праведзеным у Расіі чэмпіянаце свету па футболе, на якім знакамітыя каманды прайгравалі больш слабым праціўнікам. "Праведзены чэмпіянат свету паказаў на прыкладзе тых жа расіян - ніякія былі, але дастойна выступілі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на некаторыя недальнабачныя рашэнні спартыўных чыноўнікаў. Напрыклад, на яго думку, галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Андрэй Сідарэнка быў дарэмна назначаны ў мінскае "Дынама". "Я вам гаварыў: нічога вы не даб'яцеся. Ён загразнуў у гэтым клубным турніры, у яго там шмат праблем, і ён зборнай не займаецца", - канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што галоўнае, чаго ён чакае ад спартыўнай сферы, - гэта вынік. На ўсіх узроўнях, пачынаючы ад спартсменаў і трэнераў, заканчваючы кіраўнікамі федэрацый і чыноўнікамі, адказнымі за развіццё спорту. "Перанясіце гэта напружанне туды - на спартсменаў, - даручыў кіраўнік дзяржавы ўдзельнікам нарады. - Важна тое, што прысутнічаюць старшыні наглядальных саветаў, кіраўнікі федэрацый. Вы чулі гэту размову. Майце на ўвазе, мы з вамі дамовіліся: ёсць вынік - ёсць работа".

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўдасканалення работы з перспектыўнымі спартсменамі і трэнерамі, падрыхтоўкі дастойнай змены, асабліва ў тых відах спорту, дзе Беларусь традыцыйна ўтрымлівае высокія пазіцыі. "Змена пакаленняў павінна праходзіць непрыкметна", - лічыць беларускі лідар.

"Патрэбны вынік. Больш наўрад ці будзе грошай. Усяго тут хапае. Прытым я не прашу і не патрабую, каб вы сталі чэмпіёнамі свету ва ўсіх відах спорту. Але не павінна быць рэгрэсу ў спорце па паказчыках, па медалях", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі