Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Стд 2015

Лукашэнка: Калядны турнір аматараў хакея пацвярджае высокую ролю спорту ва ўмацаванні дружбы паміж народамі

Лукашэнка: Калядны турнір аматараў хакея пацвярджае высокую ролю спорту ва ўмацаванні дружбы паміж народамі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калядны турнір аматараў хакея пацвярджае высокую ролю спорту ва ўмацаванні дружбы паміж народамі. Аб гэтым 4 студзеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час цырымоніі адкрыцця Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Правядзенне такога значнага мерапрыемства ў першыя дні новага года з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем высокай ролі спорту ва ўмацаванні дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі".

Цырымонія адкрыцця XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт нагадаў, што зусім нядаўна Беларусь прымала чэмпіянат свету па хакеі, які прыцягнуў увагу вялікай колькасці балельшчыкаў. "Менавіта ў Мінску быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату свету, а само першынство прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея назваў лепшым у гісторыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Цырымонія адкрыцця XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"І сёння ўжо неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод каманд-амаратаў па хакеі, якім стаў мінскі Калядны турнір, мы прадаўжаем своеасаблівую эстафету міжнародных спаборніцтваў і даём старт чарговаму спартыўнаму сезону", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў складзе каманды Прэзідэнта Беларусі прымаў удзел у матчы супраць каманды Славакіі.

Як паведамлялася, каманды з васьмі краін прымуць удзел у XI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, які будзе праходзіць у Мінску па 7 студзеня. На турніры ў беларускай сталіцы выступяць акрамя Беларусі каманды Германіі, Латвіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі і Швейцарыі.

Цырымонія адкрыцця XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьНа папярэднім этапе турніру каманды згуляюць у двух квартэтах, пасля чаго дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзу. Пераможцы груп папярэдняга этапу паспаборнічаюць у фінальным паядынку.

Мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013 і 2014 гадах). Двойчы поспех святкавала расійская дружына, якая ў 2007 і 2011 гадах адолела ў фінале беларусаў.

Арганізатарамі цяперашніх спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, ФХРБ, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Партнёры турніру - кампаніі "Вэлком", "Чысты бераг", "Беларуская калійная кампанія", "Белнафтахім" і ААБ "Беларусбанк". Інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі