18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія б мірныя ініцыятывы ні гучалі, сітуацыя ў свеце сур'ёзна абвастраецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нацыянальнае адзінства, мір, бяспека - базавыя каштоўнасці, якія мы ўсведамляем з кожным днём усё больш востра. І гэта вынік у тым ліку штодзённай работы сілавых ведамстваў, структур, кожнага супрацоўніка ў пагонах. Аб'ектыўна: лёгкай службы не бывае. Лёгкіх перыядаў у частцы рызык і пагроз нацыянальнай бяспецы таксама няма. Ды і не было ў нас. Ніколі ў гісторыі. А сёння яны ў разы большыя. Гэта страшная тэндэнцыя - сусветную супольнасць уцягваюць у глабальную вайну. Якія б мірныя ініцыятывы ні гучалі, сітуацыя сур'ёзна абвастраецца. Нават той жа Трамп - што б ён ні меркаваў, вы ж бачыце, як цягамоціну робяць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў Беларусі эфектыўна функцыянуючая сістэма рэагавання праваахоўных органаў на любыя выклікі і пагрозы. "Мы стваралі яе ў цяжкі перыяд, пераламаўшы небяспечную сітуацыю, якая склалася ў 90-я. Тады навесці парадак і забяспечыць людзям абарону ад бандыцкага самавольства стала справай гонару. Сёння кожны грамадзянін ведае, што яго жыццё і маёмасць знаходзяцца пад надзейнай абаронай. У нас можна развіваць бізнес без "даху" ад браткоў, і тое, што мы ўсё гэта ўспрымаем як норму, - вялікае дасягненне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
