Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Jun 2020

Лукашэнка: я хачу, каб у кожнага беларуса быў кавалак зямлі

Лукашэнка: я хачу, каб у кожнага беларуса быў кавалак зямлі

26 чэрвеня, Салігорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе грамадзян на набыццё і развіццё сваіх загарадных участкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем аднаўляць так званыя неперспектыўныя вёскі і хутары. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: пандэмія паказала нам - у каго ёсць куток на зямлі, той ні на якую заразу не хварэе. Таму я хачу, каб у наступнай пяцігодцы мы вызначылі тыя незабудаваныя кавалкі зямлі, якія ў нас ёсць у вёсках, аграгарадках. Там, дзе ёсць неперспектыўныя плошчы. Трэба іх аддаць людзям", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я хачу, каб кожны беларус меў гэты кавалачак зямлі. Для таго, каб ён быў здаровы. І гэты кавалак зямлі - гэта будзе на вагу золата", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён заклікаў, каб кожны скарыстаўся хоць найменшай магчымасцю набыць участак зямлі, нават калі  цяпер няма сродкаў пабудаваць там дом. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў перспектыве гэта будзе правільнае рашэнне, будзе, куды выехаць з сям'ёй і адпачыць за горадам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і за мяжой, у прыватнасці расіяне, ужо зразумелі, што Беларусь - гэта спакойная, ціхая краіна, дзе можна жыць не толькі ім, але і іх дзецям. "Чаму ў нас дарагія кватэры ў Мінску... Масквічы рынуліся проста ў Беларусь. Яны грошы не лічаць, калі купляюць у Мінску і іншых гарадах кватэры", - адзначыў Прэзідэнт.

"Мы вельмі шмат жылля будуем для чаргавікоў. Сутнасць у тым, каб сваім даць кватэры. А ўжо ўсё астатняе - элітнае жыллё... Калі ласка, няхай прыязджаюць масквічы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі