Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Mar 2021

Лукашэнка: генетычная памяць беларусаў стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам

Лукашэнка: генетычная памяць беларусаў стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Генетычная памяць беларусаў стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прымеркаваным да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам - гэта боль, які не сціхае ў сэрцы беларусаў, усіх савецкіх людзей. Сёння мы, прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў, сабраліся разам, каб ушанаваць памяць бязвінных і абараніць праўду аб той вайне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта праўда жорсткая, а памяць цяжкая. "Удумайцеся: акупанты і іх саўдзельнікі-паліцаі спалілі 9200 беларускіх вёсак. З іх больш як пяць тысяч - разам з жыхарамі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - І мы ведаем, з чаго гэта ўсё пачынаецца: з ідэй расавай і генетычнай, любой іншай перавагі адных народаў над іншымі, з падзелу на вышэйшых і другарадных. Страшна тое, што гэтыя тэорыі і сёння знаходзяць сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце. Але, дзякуй богу, фашысцкая ідэалогія чужая для нашых беларусаў, чыя генетычная памяць стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам".

У гэтай памяці шмат болю і пакут, у ёй трагічны гістарычны вопыт, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта факт. Другая сусветная была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў", - заўважыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі