Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2016

Лукашэнка гарантуе абарону правоў прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу

Лукашэнка гарантуе абарону правоў прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантуе абарону правоў прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржава абараняе і будзе абараняць правы, уласнасць і годнасць усіх прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу. Але мы маем права чакаць няўхільнага выканання законаў, "выхаду з ценю" і адмовы ад нявыплаты падаткаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што паляпшэнне дзелавога асяроддзя - гэта пастаянны працэс. Станоўчыя вынікі ёсць і пацвярджаюцца міжнароднымі экспертамі. "У апошняй справаздачы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу 2016" па паказчыку "Падаткаабкладанне" наша краіна заняла 63 месца сярод амаль 200 дзяржаў, рушыўшы наперад за пяць гадоў на 126 пазіцый. Але мы не спыняемся на дасягнутым. Мэта - увайсці ў першую трыццатку краін па ўмовах вядзення бізнесу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка гарантуе абарону правоў прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу"Што ў краіне нашай перашкаджае займацца бізнесам? Усе крычалі, што дазвольны прынцып, дайце заяўны. Далі - калі ласка, ідзі, пішы заяву і займайся бізнесам. Але калі нехта хоча займацца бізнесам ва ўласных інтарэсах і так, як ён лічыць патрэбным, не ўлічваючы наша заканадаўства, тады вам не месца работы ў Беларусі. Трэба спыніць гэту спрэчку, нікому яна не патрэбна, таму што маса бізнесменаў ні на што не крыўдзіцца, яны сёння зарэгістраваліся і працуюць сумленна. Галоўнае - выплаці падаткі і можаш спакойна спаць, можаш не спаць, гэта тваё права. Але толькі аддай тое, што ты павінен аддаць дзяржаве, як і ва ўсім свеце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Некаторыя гавораць - ах, некага там затрымалі, арыштавалі, заўтра нібы прыйдуць за іншымі. Ну, вядома, прыйдуць, калі вы будзеце так працаваць, калі вы будзеце абдзіраць дзяржаву і не плаціць падаткі. Пакажыце яшчэ адзін факт за выключэннем выплаты падаткаў, па прычыне якога затрыманы хоць адзін прадпрымальнік або бізнесмен. Пакладзіце на стол такія факты - іх няма. І маліце бога, што вы жывяце не ў Злучаных Штатах Амерыкі - я звяртаюся да тых бізнесменаў і прадпрымальнікаў, якія гэта заяўляюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі