Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2022

Лукашэнка: эканоміку Беларусі будуць выпрабоўваць санкцыямі, але мы можам іх пераадолець

Лукашэнка: эканоміку Беларусі будуць выпрабоўваць санкцыямі, але мы можам іх пераадолець

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміку Беларусі будуць, як і раней, выпрабоўваць санкцыямі, але краіна можа іх пераадолець. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашу эканоміку, як і раней, будуць выпрабоўваць санкцыямі. Але мы можам іх пераадолець, мы іх пераадольваем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Пасля правалу мяцяжу стаўка была зроблена на новыя асобы (на гэта звярніце асаблівую ўвагу), якія, на думку заходніх куратараў, узначаляць пратэсты, прычынай якіх, паводле разлікаў заказчыка, стане эфект ад санкцый. Гэта значыць санкцыі ўзбудзяць народ, узбударажаць, і яны потым сядуць на гэтага каня. Павінен сказаць, што нічога з гэтага не атрымаецца. Вы гэта разумееце. Хутка зразумеюць і простыя грамадзяне, - заўважыў беларускі лідар. - Мы не вырабляем тую прадукцыю, якую немагчыма прадаць на рынках, дапусцім, Расіі і Кітая. Я ўжо не кажу аб тым, што мы сёння гандлюем, напэўна, са ста краінамі, калі не больш. Але нам дастаткова нават гэтых рынкаў. І тую прадукцыю, якую мы вырабляем, дзякуй богу, яна заўсёды будзе запатрабавана на гэтых рынках".

Прэзідэнт адзначыў, што спробы запалохаць людзей і схіліць да здрады, каб дэзарганізаваць работу найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў транспарту, энергетыкі, сувязі, будуць прадаўжацца. Інфармацыйная агрэсія будзе павялічвацца, бо на дыскрэдытацыю дзяржавы ў вачах насельніцтва кінуты вялікія рэсурсы.

Разам з тым, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, на гэты момант органы дзяржбяспекі прымаюць усе неабходныя меры па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны: "Дзякуючы зладжанай рабоце вашай і МУС нам удаецца стрымліваць гэтыя атакі".

"Адной з мер абароны працоўных калектываў, студэнцтва, работнікаў аховы здароўя і іншых сацыяльна значных сфер ад дэструктыўнага ўздзеяння з'яўляецца стварэнне надзейнай сістэмы контрразведвальнай абароны дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ведаеце, што па гэтым пытанні мною прыняты канкрэтныя рашэнні, аддадзены распараджэнні ўраду, КДБ і іншым зацікаўленым. У час сённяшняй нарады хацеў бы пачуць, як яны рэалізаваны на практыцы, якія ёсць праблемныя аспекты, што патрабуюць рэагавання на ўзроўні Прэзідэнта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі