Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2017

Лукашэнка: Дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі

Лукашэнка: Дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі

11 красавіка, Рэчыца /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", каменціруючы нядаўнія ракетныя ўдары ЗША па сірыйскіх ваенных аб'ектах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я калі аб гэтым даведаўся, вельмі шкадаваў. Вырашаць унутрыпалітычныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі - гэта не той шлях, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння Амерыка ў адзіночку і нават са сваімі бліжэйшымі натаўскімі саюзнікамі не зможа перавярнуць або кіраваць усім светам. Трэба абмежаваць апетыты і займацца тым, дзе вельмі вялікія твае інтарэсы. А яны - у Паўночнай Амерыцы перш за ўсё".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы прапанаваў зірнуць на гэту праблему шырэй. Дональд Трамп быў выбраны народам Прэзідэнтам ЗША, аднак палітычная эліта краіны і парламент спрабуюць процістаяць яму. У гэтых умовах амерыканскі лідар стараецца выконваць дадзеныя грамадзянам у час перадвыбарнай кампаніі абяцанні, але рэалізацыю гэтых ініцыятыў усяляк спыняюць. "Яму трэба даказваць, што ён можа кіраваць краінай. А там перашкаджаюць, не даюць - і прайграўшыя, і некаторыя багатыя", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. І тады, каб вырашыць унутрыпалітычныя пытанні і спадабацца людзям, націскаюць на кнопку, адзначыў ён.

З іншага боку, ёсць факты газавай атакі на мірных грамадзян у Сірыі (калі яны праўдзівыя), дадаў кіраўнік дзяржавы. Хоць інфармацыя аб гэтым здарэнні вельмі супярэчлівая, яно стала фармальнай прычынай ракетных удараў ЗША.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што перш чым рабіць такія сур'ёзныя дзеянні, неабходна грунтоўна разабрацца ў сітуацыі.

У прыклад Прэзідэнт прывёў знешнюю палітыку Кітая. Гэта магутная дзяржава, якая мае сучаснае ўзбраенне, не ўвязваецца ў міжнародныя канфлікты - краіна працуе над развіццём сваёй эканомікі і сёння з'яўляецца сусветным лідарам па многіх пазіцыях.

Што датычыцца процістаяння Расіі і Амерыкі, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэтыя дзве ядзерныя імперыі не дойдуць на адкрытага сутыкнення. У адваротным выпадку свет чакае катастрофа, таму што ў гэту вайну ўвяжуцца і астатнія краіны, якія маюць ядзерную зброю. "Свет падышоў да вельмі небяспечнай мяжы, ніколі яшчэ гэтага не было", - заўважыў беларускі лідар.

На думку кіраўніка дзяржавы, лідары вядучых краін павінны сесці за стол перагавораў, каб абмеркаваць, у якім свеце хочуць жыць людзі, і прыняць адпаведныя рашэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі