Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Сак 2020

Лукашэнка: дзяржаўная сістэма мае сэнс толькі тады, калі яна на карысць людзям

Лукашэнка: дзяржаўная сістэма мае сэнс толькі тады, калі яна на карысць людзям

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная сістэма мае сэнс толькі тады, калі яна на карысць людзям. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся эканамічная сістэма краіны павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Хачу падкрэсліць: ніякага папулізму тут няма, як некаторыя, зноў расчуліўшыся, могуць заяўляць у тэлеграм-каналах, што, маўляў, вось пярэдадзень выбараў. Я яшчэ раз хачу паўтарыць тое, што гаварыў з першага дня свайго прэзідэнцтва: уся сістэма і дзяржава ў цэлым маюць сэнс толькі тады, калі яны на карысць людзям. Усё астатняе сэнсу на мае", - заявіў Прэзідэнт.

У час нарады на разгляд кіраўніка дзяржавы быў вынесены пакет дакументаў. Сярод іх праекты ўказаў аб дадатковым стымуляванні мясцовых органаў улады, аб прапановах па ўдасканаленні працэдуры банкруцтва і абароне правоў работнікаў, аб дзяржнаглядзе за тэхнічным станам трактароў і іншай тэхнікі, аб дэпазітнай сістэме абарачэння спажывецкай упакоўкі і аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў. У ліку тэм, якія абмяркоўваліся, - удасканаленне натарыяльнага абслугоўвання, змяненне норм бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі