Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Oct 2015

Лукашэнка: Дзейнасць мітрапаліта Філарэта застаецца прыкладам нястомнага служэння ідэалам міру

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 50-годдзем архірэйскай хіратоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі пропаведзі праваслаўных каштоўнасцей, умацаванню веры і выхаванню падрастаючага пакалення ў традыцыях хрысціянскай любові, духоўнасці і міласэрнасці, – гаворыцца ў віншаванні. – Вы з’яўляецеся  адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце. Ваша самаадданая дзейнасць была і застаецца прыкладам нястомнага служэння ідэалам міру і чалавекалюбства. У Беларусі высока цэняць вынікі Вашай працы па развіцці сацыяльнага служэння Царквы, захаванні традыцый верацярпімасці і міжканфесійнага дыялогу".

З сардэчнай цеплынёй, павагай і ўдзячнасцю ставяцца да Мітрапаліта Філарэта вернікі. "Вы заўсёды былі добрым пастырам і настаўнікам для кожнага, хто звяртаўся за парадай і падтрымкай. Вашы вопыт, жыццёвая мудрасць, аптымізм запатрабаваны і сёння", - адзначаецца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі