У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліс 2017

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі

16 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікіНа парадку дня нарады пытанні эфектыўнасці кіравання ў крэдытна-фінансавых арганізацыях. Наконт гэтага кіраўніком дзяржавы раней даваліся канкрэтныя даручэнні службовым асобам.

"Маё патрабаванне вы ведаеце - дзейнасць усіх арганізацый, уключаючы банкі, а можа, і перш за ўсё банкаў, павінна быць выніковай і максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікіПрэзідэнт пацікавіўся, якія меры ў сувязі з гэтым прымае ўрад, наколькі падыходы, што прымяняюцца, адпавядаюць задачам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, ці адпавядае дзеючая сістэма сучасным умовам і лепшым сусветным практыкам.

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі"Але пры гэтым заўважу, што сусветная практыка - гэта практыка сусветная. Мы часта гаворым аб тым, што мы дзяржава, што стала на шлях развіцця, і таго ўзроўню развіцця, у тым ліку крэдытна-фінансавых арганізацый, не дасягнулі. Калі не дасягнулі, чаго мы сабе заработную плату налічваем па сусветных практыках? Паколькі мы на шляху да іх, давайце будзем гэтаму адпавядаць па ўсіх паказчыках, у тым ліку матэрыяльнага забеспячэння саміх арганізацый і іх работнікаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс