У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2017

Лукашэнка: Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года

Лукашэнка: Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен выйсці на новыя гарызонты развіцця Парк высокіх тэхналогій. Літаральна гэтымі днямі мы грунтоўна разгледзелі праект дэкрэта, які па праву можна назваць рэвалюцыйным. Як і абяцаў, ён будзе падпісаны да yовага года. Ён стварае ўмовы для выхаду нашай краіны ў гэтай сферы ў лік найбольш перадавых дзяржаў. А па асобных напрамках дасць магчымасць стаць адным з сусветных лідараў. Выканаўшы ўсе палажэнні дэкрэта, мы яшчэ далей рушым у рэалізацыі амбіцыйнага праекта - пабудове ІТ-краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што інфармацыйныя тэхналогіі пранікаюць усюды, нездарма сучасную эканоміку называюць лічбавай. "Паглядзіце, што цяпер адбываецца. Рабатызацыя ахоплівае прамысловасць і вёску. ІТ-платформы выцясняюць традыцыйны гандаль, блокчэйн - фінансы. Штучны інтэлект усё часцей замяняе чалавека ў прывычных сферах жыцця", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі трэба накіроўваць на стварэнне інтэлектуальных сістэм апрацоўкі звышвялікіх аб'ёмаў даных, падтрымкі прыняцця рашэнняў для органаў дзяржаўнага кіравання, воблачных і іншых тэхналогій. "У нас усё гэта мае месца быць. У нас гэта развіваецца, гэта не проста нейкія мары, як у многіх дзяржавах. Трэба толькі не спыняцца на дасягнутым, а дзейнічаць і ісці наперад", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс