У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Снж 2015

Лукашэнка: Дасягненні працаўнікоў Беларусі дапамагаюць з надзеяй глядзець у будучыню

Лукашэнка: Дасягненні працаўнікоў Беларусі дапамагаюць з надзеяй глядзець у будучыню28 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дасягненні працаўнікоў Беларусі дапамагаюць з надзеяй глядзець у будучыню. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім, каб узнагароды сталі для іх чарговай вяхой на шляху да новых здзяйсненняў. "Выхоўвайце сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы і сапраўдных патрыётаў нашай краіны. Тварыце на карысць Айчыны. І няхай удача і натхненне не пакідаюць вас, - сказаў Прэзідэнт. - Вашы дасягненні дапамагаюць нам з надзеяй глядзець у будучыню. Паколькі вы на ўласным прыкладзе даказалі, што цярпенне, праца, вернасць свайму прызванню мацнейшыя за любыя абставіны". Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў прысутным, каб надыходзячы год прынёс ім новыя перамогі ў рэалізацыі намечаных планаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што яму вельмі хацелася б яшчэ раз сустрэцца з удзельнікамі цяперашняй цырымоніі ў гэтай зале, каб гэта была не апошняя іх дзяржаўная ўзнагарода. Выступаючыя ад асобы ўдзельнікаў цырымоніі пажадалі кіраўніку дзяржавы ў тым ліку моцнага здароўя. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў, што адразу ўспомніў сваю камандзіроўку ў В'етнам, у час якой яму давялося паўпланеты за суткі перасячы. "Павінен сказаць, што гэта даволі вялікія нагрузкі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякую вам за ўсё, што сказалі ў мой адрас. Але памятайце адно: будзеце здаровымі і шчаслівымі вы, мы будзем жыць доўга. Ніхто нам не перашкодзіць, ніякія крызісы".

У час цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод кіраўнік дзяржавы асобна звярнуўся да ваеннаслужачых. "Мы жывём у няпросты час. На планеце ўспыхваюць усё новыя ачагі канфліктаў, не слабее напружанне ў адносінах паміж краінамі і народамі. У тым, што на нашай зямлі свята ахоўваюцца мір, законнасць і грамадская згода, вялікая заслуга прадстаўнікоў сілавых структур", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Сёння былі ўзнагароджаны ваеннаслужачыя, якія ўнеслі прыкметны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны, ахову дзяржаўных граніц, падрыхтоўку маладога пакалення салдат і афіцэраў. "Узброеныя Сілы - гэта не толькі гарантыя бяспекі дзяржавы, але і гордасць гэтай дзяржавы. Дзякуючы намаганням ваенных розных родаў войскаў святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі стала па-сапраўднаму маштабнай і памятнай падзеяй", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка і пажадаў ваенным, каб высокія дзяржаўныя ўзнагароды сталі прызнаннем іх сур'ёзнага ўкладу ва ўмацаванне краіны.

Педагогаў на ўручэнні дзяржаўных узнагарод прадстаўлялі выкладчыкі БНТУ, Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, Акадэміі МУС, Ваеннай акадэміі Беларусі. У ліку ўзнагароджаных былі таксама дзеячы культуры, спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс