У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2016

Лукашэнка: Дасягненні беларускіх вучоных павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне

29 студзеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Дасягненні беларускіх вучоных павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне. Аб гэтым сказана ў прывітальным адрасе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які зачытаў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі на рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Дню беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ведам належыць важнейшая роля ў фарміраванні канкурэнтаздольнасці эканомікі, паляпшэнні якасці жыцця людзей. Развіццё адукацыі і навукі - гэта залог самастойнасці і суверэнітэту дзяржавы, павышэння культурнага, інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню нацыі. У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца айчынным навуковым школам, укараненню ў практыку эфектыўных распрацовак. Дасягненні беларускіх вучоных атрымліваюць сусветнае прызнанне і павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне, а таксама прыносяць бачную карысць грамадству", - гаворыцца ў віншавальным адрасе.

Ігар Бузоўскі павіншаваў навуковую супольнасць Беларусі ад імя Адміністрацыі Прэзідэнта і ўручыў ганаровыя граматы і падзяку. Ён падкрэсліў, што дзейнасць вучоных сёння настолькі важная, што пераацаніць яе немагчыма.

Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Урачыстасці 2016 года праходзяць пад дэвізам "Навука - эканоміцы ведаў". У НАН Беларусі 29 студзеня прайшло ўрачыстае пасяджэнне навуковай грамадскасці, а таксама выстаўка навукова-тэхнічных распрацовак. Свае праекты прадставілі Мінпрам, Мінадукацыі, НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарч, МНС, Дзяржкамваенпрам, канцэрн "Белнафтахім", Мінгарвыканкам, Беларускі інавацыйны фонд, ГА "БРСМ" і УП "Адані". Усяго было прадстаўлена каля 400 распрацовак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс