Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Dec 2017

Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную накіраванасць у рабоце Беларусбанка

Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную накіраванасць у рабоце Беларусбанка

12 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную накіраванасць у рабоце Беларусбанка. Аб гэтым ішла размова сёння ў час даклада старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктара Ананіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даўно, шчыра кажучы, мы не абмяркоўвалі праблемы вядучага банка нашай краіны. Пры гэтым хацелася б, каб ён і заставаўся вядучым банкам. Спадзяюся, вы сёння скажаце, што для гэтага трэба зрабіць, каб Беларусбанк быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт у пачатку сустрэчы.

Ён пацікавіўся сітуацыяй у банку і сферы ў цэлым. "Можа, вы мне падкажаце праз прызму Беларусбанка, якая сітуацыя наогул у банкаўскай сістэме сёння на ўзроўні камерцыйных банкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Ананіч далажыў аб рабоце банка ў бягучым годзе, вялікая ўвага ўдзялялася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Установай выкананы ўсе нарматывы бяспекі функцыянавання, якія прадугледжаны Нацыянальным банкам. "У цэлым атрымана станоўчая ацэнка кіраўніка дзяржавы па выніках работы банка ў бягучым годзе", - расказаў журналістам кіраўнік банка.

Асобна таксама абмяркоўвалася стратэгія развіцця Беларусбанка на 2018-2020 гады. Аляксандр Лукашэнка яе адобрыў і даў шэраг даручэнняў, у тым ліку па захаванні сацыяльнай накіраванасці ў рабоце.

Беларусбанк у бліжэйшыя тры гады плануе павысіць эфектыўнасць работы і забяспечыць рэнтабельнасць капіталу больш за 11 працэнтаў, што ў тры разы вышэй за цяперашні ўзровень. Чакаецца таксама павелічэнне ў 1,5 раза крэдытавання юрыдычных асоб і арганізацый і ў 1,8 раза - крэдытавання фізічных асоб. Атрымаюць развіццё такія важныя ў сацыяльным плане напрамкі, як жыллёвае крэдытаванне, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу.

У цэлым стратэгія накіравана на ўмацаванне сістэмнай значнасці банка для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны. Ідэалогія стратэгіі грунтуецца на значным павышэнні эфектыўнасці, рэнтабельнасці капіталу і рэінжынірынгу бізнес-працэсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі