VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліп 2020

Лукашэнка: да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў

Лукашэнка: да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў

2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята - стаў сімвалам свабоды беларускага народа, які перамог смерць у самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва.

"Так, да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Амаль ва ўсе часы, пачынаючы з глыбокай старажытнасці, гэта быў шлях барацьбы. Барацьбы з суровым кліматам за ўраджай, з захопнікамі за зямлю, з прыгнятальнікамі за свабоду, з інтэрвентамі за веру, культуру і традыцыі", - адзначыў беларускі лідар.

Але Вялікая Айчынная вайна стала вайной за жыццё, за само існаванне нацыі, вайной за месца беларусаў у гісторыі, за месца маладой савецкай рэспублікі на карце свету, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гады акупацыі наглядна і жорстка паказалі людзям сапраўдны сэнс такіх паняццяў, як бяспека, свабода, суверэнітэт і незалежнасць. Гэтыя каштоўнасці маглі быць страчаны назаўсёды, але былі здабыты ў дзень вызвалення нашай сталіцы - горада Мінска, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - З таго часу змяніліся амаль чатыры пакаленні беларусаў. Але памяць пра герояў, якія падарылі нам будучыню, жыве ў нашых сэрцах. У ёй шмат болю, але яшчэ больш гонару. У ёй усведамленне, што ўсе мы, сучасныя беларусы, з'яўляемся носьбітамі гена пераможцаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход