У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2017

Лукашэнка: Да работы Адміністрацыі Прэзідэнта па кожным напрамку трэба падключыць экспертную супольнасць

Лукашэнка: Да работы Адміністрацыі Прэзідэнта па кожным напрамку трэба падключыць экспертную супольнасць

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У працэсе прыняцця і выпрацоўкі рашэнняў у Адміністрацыі Прэзідэнта па кожным напрамку павінна прыцягвацца на грамадскіх пачатках пэўнае кола экспертаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Адміністрацыі Прэзідэнта па ўсіх напрамках павінна быць кола экспертаў, разумных, талковых людзей на грамадскіх пачатках. Калі яны добра працуюць, мы знойдзем магчымасць іх падтрымаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у сферы эканомікі Адміністрацыя Прэзідэнта павінна змяніць узровень экспертызы прапаноў, што ўносяцца на разгляд кіраўніка дзяржавы. "Ваша задача - глыбокі аналіз усіх ініцыятыў і праектаў рашэнняў з улікам іх адпаведнасці сацыяльнай палітыцы, праводзімай дзяржавай. Ацэнка ўплыву перш за ўсё на чалавека і на эканамічнае развіццё краіны ў цэлым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць неабходным прааналізаваць, наколькі эфектыўна працуюць арганізацыі, падпарадкаваныя Адміністрацыі Прэзідэнта.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў работу прэс-службы Прэзідэнта. "Не абавязкова мець у прэс-службе 15-20 чалавек. Дастаткова траіх-пяцярых дасведчаных, разумных, талковых арганізатараў, якія падключаць для вырашэння пытанняў, што стаяць перад прэс-службай, усе сродкі масавай інфармацыі, якія ў нас ёсць, прэс-цэнтр і іншыя падраздзяленні і структуры", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі