Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Mar 2018

Лукашэнка чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы

Лукашэнка чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы

15 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаю ад вас і Адміністрацыі Прэзідэнта канкрэтных прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна падводзіліся вынікі работы праваахоўных органаў, пасля чаго было прынята рашэнне вярнуцца да пытання аб дзейнасці судовай сістэмы.

"Лічу, што Канстытуцыйны суд скрозь прызму зваротаў, што паступаюць да яго, і напрацовак здольны незалежна, адкрыта і прадметна паглядзець на работу судоў агульнай юрысдыкцыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта пры падрыхтоўцы адпаведнай нарады скарыстацца вопытам і ведамі суддзяў Канстытуцыйнага суда. "Напэўна, гэта будзе правільна. З пункту гледжання этыкі, калі можна так сказаць, ніхто не папракне іх, калі яны прааналізуюць работу нашых судоў агульнай юрысдыкцыі, і мы правядзём аналіз дзейнасці гэтай галіны ўлады", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі