У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Стд 2017

Лукашэнка: Будучыня Беларусі залежыць ад аддачы кожнага на сваім рабочым месцы

Лукашэнка: Будучыня Беларусі залежыць ад аддачы кожнага на сваім рабочым месцы

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыня краіны залежыць ад аддачы кожнага беларуса на сваім рабочым месцы. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці загартоўваюць. "Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне - кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня".

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вользе ШлягерСвяткаванне старога Новага года - адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі. І гэта тэма - суверэнітэту і незалежнасці - часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Аб гэтым часта гаворыць і Прэзідэнт. "Гэта не таму, што нам нехта пагражае", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Сяргею ГусачэнкуКіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні важнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных рэзультатаў.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Анжэла МікульскаяМедаль "За працоўныя заслугі" з рук Прэзідэнта атрымала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан. Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Анжэла Мікульская, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ігар Пазняк, артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Надзея Філіпава.

Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь"Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена намесніку старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Марату МаркавуПадзякі Прэзідэнта аб'яўлены работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі: намесніку старшыні Марату Маркаву, намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Дзмітрыю Бачкову і Сяргею Гусачэнку, палітычнаму аглядальніку Юрыю Пракопаву, намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вользе Шлягер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс