Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Чэр 2015

Лукашэнка: Будаўніцтва цэнтра "Мінск-Мір" павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету

Лукашэнка: Будаўніцтва цэнтра "Мінск-Мір" павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Мір" павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету. Аб гэтым 22 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі "Браты Карыч" Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паводле існуючай у яго інфармацыі, кампанія паспяхова вядзе свой бізнес у Беларусі. "Не тое што вялікіх, наогул праблем у вас там няма. У вас праекты ідуць. Усё абяцанае вы робіце", - сказаў ён. У той жа час праекту па будаўніцтве цэнтра "Мінск-Мір" надаецца асаблівае значэнне. "Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права і перш за ўсё вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе сур'ёзны праект", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Будзе вельмі добра, калі да гэтага праекта будуць далучаны ўсе рэспублікі, якія некалі ўваходзілі ў Югаславію. Я гэта толькі вітаць буду, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - На карысць праекту пойдуць вопыт сербскай і іншых дзяржаў, што ўтварыліся пасля распаду Югаславіі. Югаславія - наогул прагрэсіўная была дзяржава. Я дагэтуль лічу, што, напэўна, з-за гэтага яна і пацярпела, таму што канкурыраваць з Югаславіяй было вельмі цяжка. І такая пазіцыя была самалюбівая, нацыянальна арыентаваная яшчэ з часу Іосіфа Броз Ціта".

Праект "Мінск-Мір" абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю, адзначыў Прэзідэнт. Беларускі бок, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прыкладзе максімум намаганняў у выпадку ўзнікнення неабходнасці ўстараніць незразумелыя тармажэнні, падключыць дадатковыя сілы. "Мы павінны рэалізаваць яго дастойна. Няхай гэта будзе ўзорам супрацоўніцтва ўсяго нашага славянскага свету", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Багалюб Карыч у час сустрэчы нагадаў аб ідэі пабудаваць на тэрыторыі цэнтра "Мінск-Мір" міжнародны фінансавы цэнтр. Сербскі бізнесмен выказаў упэўненасць, што яе ўдасца рэалізаваць дзякуючы выгаднай пазіцыі Беларусі сярод краін ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі