Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Кст 2015

Лукашэнка: Бягучы год у развіцці беларуска-кітайскіх адносін характарызуецца актыўным развіццём дыялогу

1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ з 66-й гадавінай абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні гаворыцца, што ў бягучым годзе гэта свята мае непасрэднае дачыненне да юбілейнай даты - 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі кітайскага народа ў Вайне супраціўлення японскім захопнікам. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для яго было вялікім гонарам наведаць урачыстыя мерапрыемствы ў Пекіне ў верасні 2015 года і аддаць даніну павагі памяці мільёнаў жыхароў Кітая, якія гераічна змагаліся за вызваленне сваёй Радзімы і загінулі ў барацьбе з агрэсарамі. 

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што сёння пад мудрым кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна ўмацоўваецца аўтарытэт Кітая на міжнароднай арэне, прымнажаецца дабрабыт кітайскага народа, краіна праводзіць важныя для яе будучыні рэформы. 

«Бягучы год у развіцці беларуска-кітайскіх адносін характарызуецца актыўным развіццём дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, новай дынамікай кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі дзвюх краін, інтэнсіўным культурным, навуковым, гуманітарным абменам», - гаворыцца ў віншаванні. 

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што той імпульс, які надалі двухбаковаму супрацоўніцтву афіцыйны візіт Старшыні КНР у Рэспубліку Беларусь у маі 2015 года і наступныя кантакты на вышэйшым узроўні, дасць магчымасць вывесці ўсебаковае стратэгічнае партнёрства Беларусі і Кітая на якасна новы ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі