Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2022

Лукашэнка: беларусы выбралі эвалюцыйнае пераўтварэнне палітычнай сістэмы

Лукашэнка: беларусы выбралі эвалюцыйнае пераўтварэнне палітычнай сістэмы
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы зрабілі выбар на карысць эвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Народ Беларусі зрабіў свой выбар. Выбар на карысць эвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы. Дэмакратычна, у адпаведнасці з нашымі беларускімі законамі. Народ праявіў мудрасць і нацыянальную сталасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва ўмовах напружанай міжнароднай абстаноўкі, пагроз традыцыйнаму ўкладу жыцця грамадзяне зрабілі сур'ёзны крок на шляху ўмацавання суверэнітэту краіны. "Зрабілі яго, абапіраючыся на ўласны вопыт канстытуцыйнага рэфармавання, беручы пад абарону спрадвечныя каштоўнасці, назапашаныя за шматвяковую гісторыю беларускага народа. Народа, які ў пераломныя моманты заўсёды рабіў выбар на карысць міру, стварэння і ўмацавання асноў нашай дзяржаўнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сведчанне таго, паводле яго слоў, і вынікі папярэдніх рэферэндумаў. "З той Канстытуцыяй, якую мы пісалі і ўдасканальвалі на заранку станаўлення суверэннай Беларусі, мы многага дасягнулі", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі