Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2022

Лукашэнка: беларусы павінны прыйсці на рэферэндум, інакш гэта можа стаць ганьбай для краіны

Лукашэнка: беларусы павінны прыйсці на рэферэндум, інакш гэта можа стаць ганьбай для краіны

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы павінны прыйсці на рэферэндум, інакш, калі яны пачнуць "хістацца" і праігнаруюць, гэта стане ганьбай для краіны. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы цяпер яшчэ пачнём хістацца і не пойдзем на рэферэндум, гэта ганьба будзе для нас, для грамадзян Беларусі. Гэта ганьба. Мы, наадварот, павінны прыйсці. Гэта не мой рэферэндум і не мая Канстытуцыя. Мне як Прэзідэнту і гэта была б нармальная Канстытуцыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта першы крок да перамен. Мы ўсё гэта прапішам і далей пакрыху, на працягу года-двух адбудуем. Гэта будзе зусім іншая, як журналісты кажуць, палітычная мазаіка, палітычная карта Беларусі, зусім іншая, і стрымальныя фактары для цяперашняга Прэзідэнта і асабліва - будучага".

Што датычыцца крытыкі праекта абноўленай Канстытуцыі, якую выказваюць збеглыя, то было адзначана, што яны ў прынцыпе не падтрымліваюць любыя крокі і рашэнні ўлады. "Для іх усё, што гаворыць Лукашэнка, - гэта ўсё роўна супраць, нават калі ён правільна гаворыць. Вось яны круцяць, круцяць... Часам не падумаюць, што самі ў тупік зайшлі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі