Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Лют 2022

Лукашэнка: беларускую мову трэба ведаць, таму што гэта нас адрознівае ад іншых

Лукашэнка: беларускую мову трэба ведаць, таму што гэта нас адрознівае ад іншых

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую мову трэба ведаць, таму што гэта нас адрознівае ад іншых. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Можа, ты размаўляеш на сакавітай беларускай мове. Калі ласка. А Наташа Брэвус, цудоўна ведаючы беларускую мову, задае мне на рускай мове пытанні. Ну і што? - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да журналістаў. - Руская мова - там душа беларускага народа. Гэта не расійская мова - гэта руская мова, да якой мы маем непасрэднае дачыненне. А веданне беларускай мовы робіць нас народам асаблівым, які адрозніваецца ад расіян".

Адначасова кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не трэба аказваць націск на людзей у пытанні, на якой мове яны размаўляюць. У гэтым плане ён прывёў негатыўны прыклад таго, што адбылося ва Украіне. "Размаўляйце на той мове, на якой хочаце. Навошта было ламаць праз калена людзей, ведаючы, што на ўсходзе Украіны ды і на Захадзе размаўлялі ў асноўным у побыце на рускай мове. Навошта было ламаць праз калена?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі