Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2017

Лукашэнка: Беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінамі

Лукашэнка: Беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінамі

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінамі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У фундаментальнай навуцы даследаванні нашых вучоных у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, матэрыялазнаўства з часам становяцца асновай стварэння новых тэхналогій, вытворчасцей і цэлых галін эканомікі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Так, дзякуючы выкарыстанню перадавых ведаў створаны беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і сістэма мікраспадарожнікавай сувязі. У адкрытым акцыянерным таварыстве "Пеленг" асвоілі мэтавую спадарожнікавую апаратуру з распазнаваннем дакладней за адзін метр. "Інтэграл" наладзіў выпуск новых электронных кампанентаў для эксплуатацыі ў космасе".

Усё гэта садзейнічала таму, што Беларусь прынята ў члены Камітэта ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах, перакананы Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў 2018 годзе даверана правядзенне ў Мінску 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта вялікі гонар для краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі