Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Крс 2016

Лукашэнка: Беларускі народ праявіў сапраўдны гераізм, пераадольваючы наступствы чарнобыльскай катастрофы

Лукашэнка: Беларускі народ праявіў сапраўдны гераізм, пераадольваючы наступствы чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка, Ельск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ праявіў сапраўдны гераізм, пераадольваючы наступствы чарнобыльскай катастрофы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на фінальным канцэрце творчага марафону "Адраджэнне" ў Ельску, прысвечанага 30-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ліквідаваць наступствы катастрофы мы былі вымушаны адначасова з вырашэннем задач па аднаўленні кіруемасці краіны, выратаванні заводаў і фабрык, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльнай абароне людзей. Шматлікія эксперты з важным выглядам знатакоў гаварылі, што наваяўленая рэспубліка не вытрымае такога цяжару. Нам прадракалі хаос і выраджэнне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Аднак перад тварам агульнанацыянальнага бедства беларускі народ, як гэта не раз бывала ў гісторыі, праявіў сапраўдны гераізм. Ён не апусціў рукі, знайшоў у сабе сілы з'яднацца, і таму выстаяў".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрон, нанесены эканоміцы краіны чарнобыльскай катастрофай, ацэньваецца прыкладна $235 млрд. Да сённяшняга дня расходы Беларусі на пераадоленне наступстваў аварыі перавысілі $22 млрд. Пры гэтым, падкрэсліў Прэзідэнт, у гэту суму ўвайшлі не ўсе падлікі, затрачаныя чалавечыя рэсурсы, таму канчатковая лічба можа перавысіць $30 млрд.

"Дапамога міжнароднай супольнасці была і застаецца вельмі нязначнай - каля 1-2 працэнтаў ад нашых унутраных расходаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Зразумела, крыўдна, што Захад многія гады націскаў на нас санкцыямі, фінансаваў нашу апазіцыю замест таго, каб аказаць нам важкую падтрымку. Гэта было б у духу тых самых агульначалавечых каштоўнасцей і гуманізму, якія ён так старанна адстойвае. Тым больш што беларусы сталі заложнікамі катастрофы, якая здарылася не па іх віне".

З-за радыеактыўнага забруджвання давялося агарадзіць вялікія зоны, куды ўваход забаронены. Амаль 140 тыс. чалавек былі пераселены ў іншыя месцы. З абароту выведзена 264 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, пацярпела больш як чвэрць ляснога фонду Беларусі. "Дзякуй богу, у нас хапіла мудрасці і вытрымкі, каб не паддацца паніцы. Інакш цяпер вялікая частка тэрыторыі краіны ўяўляла б сабой вартае жалю відовішча запусцення і вымірання", - перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што чарнобыльская катастрофа стала агульным болем для трох брацкіх краін - Беларусі, Украіны і Расіі, прадстаўнікі якіх сабраліся сёння ў Ельску на фінальным канцэрце творчага марафону "Адраджэнне". "Думаю, менавіта ў гэты памятны дзень з гомельскай зямлі як ніколі актуальна прагучыць заклік да аб'яднання намаганняў дзеля таго, каб на змену "чорнай былі" для нашых народаў прыйшло шчаслівае заўтра, каб спынілася тая вакханалія, якая сёння прыпынена, але не ліквідавана на ўсходзе Украіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі