18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы зламалі ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны, што пацвярджаюць любыя сусветныя рэйтынгі. Беларусь увайшла ў топ-50 самых наведваемых турыстамі краін (48-е месца)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што толькі ў бягучым годзе больш як 250 тыс. еўрапейцаў, якія прыехалі па бязвізе, асабіста пераканаліся ў бяспецы, утульнасці і прыгажосці Беларусі. "І гэта пры закрытых - больш за палову - пагранічных пунктах", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.