Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2015

Лукашэнка: Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі, што "Усходняе партнёрства" не павінна быць накіравана супраць некага

Лукашэнка: Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі, што

22 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі, што ініцыятыва "Усходняе партнёрства" не павінна быць накіравана супраць некага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Украінскія падзеі павінны былі ўсіх навучыць, як трэба берагчы мір. Трэба глядзець на галоўнае, вырашаць гэту праблему, у тым ліку і ва Украіне, іншых дзяржавах. Не, сабраліся на "Усходняе партнёрства". І што? У кожным дакуменце ганьбіць Расію, не прама, дык ускосна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы заўсёды былі катэгарычна супраць таго, каб "Усходняе партнёрства" было супраць некага, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Але Расія не ўдзельнічае ва "Усходнім партнёрстве", чаму завочна без Расіі мы яе павінны дубасіць, у тым ліку за Крым і гэтак далей?" Ён адзначыў, што ў падагульняючую дэкларацыю хочуць гэта ўціснуць і выступіць супраць Расіі.

"І на нас крыўдзяцца, што мы гэта не падтрымалі. Гэта мая прынцыповая пазіцыя: "Усходняе партнёрства", іншыя арганізацыі не павінны быць накіраваны супраць кагосьці. Мы павінны адстойваць свае інтарэсы. Чаму мы павінны быць супраць Расіі? Больш таго, мы ж з'явіліся месцам міру ў пытанні па Украіне. Тут сабраліся кіраўнікі сусветных дзяржаў, каб спыніць вайну", - сказаў беларускі лідар.

"Кажуць, давайце выступім разам супраць Расіі. Дык што гэта тады за нейтральная сусветная дзяржава? Гэта супярэчыць нашым унутраным перакананням і цяперашняму стану спраў. Але няўжо гэтага не бачаць вядучыя заходнія дзяржавы, у тым ліку Германія, Францыя?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, ні ў якім разе нельга сёння, калі вельмі няўстойлівы свет, спрабаваць кагосьці абвінаваціць. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спачатку трэба вырашыць праблему, а потым разбірацца, хто мае рацыю, а хто вінаваты. "Не. Спрабуюць уцягнуць Беларусь. Мы не можам падтрымаць такую пазіцыю, таму што галоўнае - не абвінаваціць сёння кагосьці, ужо хапае абвінавачанняў, трэба мір падарыць гэтай краіне і людзям", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы не хочам увязвацца ні ў якія авантуры. Мы хочам, каб, у тым ліку, і з нашай зямлі ішоў мір. У гэтым сутнасць нашай палітыкі", - заявіў Прэзідэнт. "Здавалася б, усіх гэта вайна навучыла, трэба быць вельмі асцярожнымі, акуратнымі, трэба вырашаць галоўную праблему", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі