VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе поплеч з Расіяй

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе поплеч з Расіяй

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды будзе поплеч з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І Еўрасаюз, і ЗША мяне разумеюць, калі я ім гавару: вы павінны ведаць, калі, не дай бог, што здарыцца, Беларусь будзе плячо ў плячо з Расіяй. Гэта наш саюзнік. Прыводжу прыклад: помніце, як у Іраку бамбілі? Нібыта знайшлі ядзерную зброю і павесілі Садама Хусэйна. Увесь свет ведаў, што гэта несправядліва, няправільна робяць Злучаныя Штаты Амерыкі. Але ўся Еўропа і натаўскія краіны выстраіліся адзін за адным і падтрымлівалі Амерыку, таму што яны саюзнікі. Усе павінны ведаць: мы былі з Расіяй разам і заўсёды будзем. І ніякіх пустых размоў у сувязі з Крымам, аб нібыта нейкім крэне Беларусі і паваротах кудысьці, не павінна быць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Прэзідэнт, у Расіі ёсць сілы, якія "вельмі хочуць абмежаваць уплыў беларускай мадэлі развіцця і таго ж Лукашэнкі на працэсы, што адбываюцца ў РФ". "Такіх людзей нямала, і яны пачынаюць нас ціснуць па ўсіх напрамках. Не звяртайце на гэта ўвагі, гэта пройдзе. Некаторыя пачынаюць пад'юджваць: маўляў, Лукашэнкі не будзе 9 мая ў Маскве на парадзе, ён нібыта, каб дагадзіць Захаду, так зробіць з прыцэлам пад прэзідэнцкія выбары. Якое глупства! Мы з кіраўніцтвам Расіі выразна дамовіліся: у свеце засталося дзве краіны, якія свята шануюць Вялікую Перамогу. Мы дамовіліся: у Беларусі свой парад і ўрачыстыя мерапрыемствы, таму Прэзідэнт павінен быць 9 мая ў краіне са сваім народам. І замяніць яго ў гэтым ніхто не можа, галоўнакамандуючы павінен прымаць парад. У Маскву мы прыедзем 8 мая і як мае быць адзначым свята Перамогі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Расія як была, так і застаецца нашым галоўным стратэгічным партнёрам. Супрацоўніцтва з ёю развіваецца паступальна, дынамічна. Беларуска-расійскія адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы знаходзяцца сёння на высокім якасным узроўні - на тым узроўні, якога мы не дасягнулі ні ў якім іншым інтэграцыйным аб'яднанні. Стварэнне сумеснай канкурэнтаздольнай прадукцыі за кошт аб'яднання прамысловага, фінансавага і маркетынгавага патэнцыялаў умацуе нашы пазіцыі на міжнародных рынках і дасць магчымасць дастойна канкурыраваць з трэцімі краінамі. Расія да гэтага гатова", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што неад'емнай часткай нашай стратэгіі з'яўляецца далейшае нарошчванне ўзаемадзеяння з рэгіёнамі Расіі, умацаванне і прымнажэнне напрацаваных сувязей з імі. Рэальна зрабіць гэта супрацоўніцтва яшчэ больш паспяховым праз рэалізацыю сумесных праектаў па стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, пашырэнне кааперацыі ў прамысловасці, транспарце, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход