Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2016

Лукашэнка: Беларусь хоча раўнапраўнага супрацоўніцтва з Расіяй

Лукашэнка: Беларусь хоча раўнапраўнага супрацоўніцтва з Расіяй

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хоча раўнапраўнага супрацоўніцтва з Расіяй, у тым ліку па газавым і нафтавым пытаннях, заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не ў бухгалтэрыі справа. Калі пачнём лічыць, якая дзяржава якой даражэйшая, далёка зойдзем. Мы гэтага рабіць не будзем. Мы хочам толькі раўнапраўнага супрацоўніцтва. Будзе гэта, ніколі Расія з намі праблем мець не будзе. Нават калі ў нас да ўлады прыйдуць іншыя людзі, а не Лукашэнка, праблем не будзе. Таму што інтарэсы нашых дзяржаў узаемазвязаны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што з-за нафтагазавай спрэчкі нельга разбураць адносіны, якія склаліся ў Беларусі і Расіі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, бо ў выніку можа з'явіцца брэш, якую потым будзе вельмі складана залатаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі