Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Снж 2016

Лукашэнка: Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза

Лукашэнка: Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза

15 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы рашэнні аб кадравых назначэннях сярод кіраўнікоў МЗС і дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сваю пазіцыю заявілі - гэта імперыя, вядучая краіна ў свеце, і мы павінны з імі мець добрыя адносіны. Але бегчы наперадзе паравоза і абяцаць тое, што мы ніколі не зробім, ні ў якім разе нельга, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Напрамак выбудоўвання з імі адносін вызначаны. Трэба па гэтым шляху ісці".

Лукашэнка: Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравозаБыло адзначана, што вераснёвая заява Аляксандра Лукашэнкі аб перамозе Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША не засталася ў гэтай краіне без увагі.

"Больш, чым мы, адкрыта і сумленна, ад душы, ніхто Трампа не падтрымліваў, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Мы займалі пэўную пазіцыю і ад яе не адышлі. Мы шчыра і сумленна займалі гэту пазіцыю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі