1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у выпадку вайны можа нарасціць колькасць войскаў да паўмільёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас пад ружжом 70 тысяч сёння. Усяго пад 100 тысяч. У Карпянкова і Кубракова таксама войскі (унутраныя войскі ў структуры МУС Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Невялікія ў Камітэце дзяржбяспекі. І іншыя. 100 тысяч. Паўмільёна з улікам дадатковага прызыву ў выпадку вайны", - сказаў Прэзідэнт.
