Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Чэр 2022

Лукашэнка: Беларусь у супрацоўніцтве з Індыяй хацела б выйсці на ўзровень Кітая

Лукашэнка: Беларусь у супрацоўніцтве з Індыяй хацела б выйсці на ўзровень Кітая
Фота з архiва

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у супрацоўніцтве з Індыяй хацела б выйсці на ўзровень, які на гэты момант дасягнуты з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт згадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з паслом Індыі, у час якой яго запэўнілі ў гатоўнасці гэтай краіны прадаўжаць закупкі беларускіх тавараў, але ёсць складанасць у тым, што амерыканцы пачынаюць душыць тых, хто супрацоўнічае з Беларуссю.

"Мы вельмі актыўна цяпер настроіліся на Індыю. Паўтара мільярда чалавек. Як я сказаў паслу, вы нас можаце ў агульны поезд зачапіць і не заўважыце, - вобразна выказаўся Прэзідэнт. - Пашыраем супрацоўніцтва. Мы хочам выйсці з Індыяй па супрацоўніцтве хаця б на ўзровень Кітая. Кітай, Расія, Індыя, В'етнам, Інданезія, азіяцкія краіны - гэта там, дзе мы спакойна можам працаваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі