Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Май 2017

Лукашэнка: Беларусь стала адным са спартыўных цэнтраў Еўразіі

Лукашэнка: Беларусь стала адным са спартыўных цэнтраў Еўразіі

30 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь стала адным са спартыўных цэнтраў Еўразіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна стала адным са спартыўных цэнтраў Еўразіі, прыцягваючы на свае стадыёны міжнародныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. Праз два гады Беларусь прыме Еўрапейскія гульні, а ў 2021 годзе ў нас пройдзе чэмпіянат свету па хакеі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заўважыў, што, паколькі спорт з'яўляецца яшчэ і вялікай палітыкай, былі спробы ўздзейнічаць на краіны і не дапусціць, каб у Беларусі праводзіліся міжнародныя спаборніцтвы. "Тым не менш, у гэтай сітуацыі нам удалося пераламаць ход падзей і прывезці да сябе вельмі сур'ёзныя этапы кубкаў і нават Еўрапейскія гульні і чэмпіянат свету за кароткі прамежак часу", - сказаў ён.

Прэзідэнт яшчэ раз заклікаў, каб ніхто не спрабаваў персаніфікаваць гэтыя поспехі. "Гэта наша агульная заслуга - нашай дзяржавы і народа", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ацэньваючы мінулы алімпійскі цыкл і сітуацыю ў спартыўнай галіне, Аляксандр Лукашэнка ўпамянуў не толькі аб праблемных пытаннях, але адзначыў і некаторыя станоўчыя дасягненні. "Шмат было і добрага. І тое, што мы пастаянна ў дваццатцы вядучых спартыўных дзяржаў, а па асобных відах спорту і ў дзясятцы, гэта вялікія дасягненні і дарагога каштуе", - адзначыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што ў краіне ўдалося захаваць дзяржаўную сістэму падтрымкі фізічнай культуры і спорту. "Як бы ні было цяжка, мы прадаўжаем і будаваць, і рэканструяваць спартыўныя аб'екты не толькі ў сталіцы, але і ва ўсіх рэгіёнах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сярод насельніцтва таксама расце папулярнасць здаровага ладу жыцця.

Акрамя таго, стабілізаваўся эканамічны складнік спартыўнай сферы. НАК Беларусі набыў фінансавую ўстойлівасць, умацаваў свой аўтарытэт на сусветнай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі