Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Mar 2022

Лукашэнка: Беларусь спрабуюць не проста ўкусіць з усіх бакоў, але мы разгадалі гэтыя задумы

Лукашэнка: Беларусь спрабуюць не проста ўкусіць з усіх бакоў, але мы разгадалі гэтыя задумы
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спрабуюць не проста ўкусіць з усіх бакоў, але дзяржава разгадала гэтыя задумы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час няпросты. Вы бачыце: з усіх бакоў тут нас спрабуюць не проста ўжо ўкусіць. Мы ўсё бачым, мы разгадалі іх задумы. Таму вы, чытаючы ўсякія каналы, пісьмы, якія вам прысылаюць, прачыталі - і забылі. Вы павінны ведаць, што самае каштоўнае для мяне, Прэзідэнта, - гэта вы і вашы дзеці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся перш за ўсё да прадстаўніц прыгожага полу. - І я ведаю, што гэтыя дзеці павінны жыць у мірнай краіне пад мірным, светлым небам".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь хочуць упіхнуць у вайну ва Украіне і робіцца гэта спецыяльна. "Каб мы агалілі астатнія нашы граніцы, - растлумачыў Прэзідэнт. - А потым з намі разбяруцца хутка. Гэта тактыка. А стратэгія ў іх - разабрацца з Расіяй і з намі заадно, каб потым зноў не пачынаць, як у жніўні 2020-га. Мы разгадалі іх задумы, не проста разгадалі: маем дастаткова для гэтага інфармацыі".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на нядаўнім пасяджэнні ў Палацы Незалежнасці ён падрабязна расказаў аб задумах праціўніка. Удзельнікам нарады нават была прадэманстравана карта з абстаноўкай ля беларускіх граніц.

Ён папярэдзіў, што фэйкаў і хлусні апаненты Беларусі будуць ствараць шмат. "Яшчэ раз паўтараю: мы ведаем, чаго яны хочуць, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы да гэтага гатовы. Мы будзем змагацца і паміраць за вас на нашай зямлі. У гэтым вы можаце не сумнявацца".

Прэзідэнт падкрэсліў: беларусы не хочуць ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. "Мы людзі мірныя. І хацелі б, каб вакол нас быў мір", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі