Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Oct 2015

Лукашэнка: Беларусь прынясе вялікую карысць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусь прынясе вялікую карысць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

12 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь высока цэніць наданне ёй статусу наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, для Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мы з цягам часу будзем уяўляць не толькі вялікі інтарэс, а прынясём вялікую карысць гэтай арганізацыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў Дзмітрыя Мезенцава і ў яго асобе ўсіх членаў арганізацыі, наглядальнікаў у ёй у тым, што яны не пашкадуюць, што павысілі статус Беларусі ў гэтай арганізацыі. "Я разумею, што для Беларусі зроблена выключэнне, мы не адносімся да Азіяцкага рэгіёна, і гэта, напэўна, адзіная еўрапейская дзяржава, якая з'яўляецца наглядальнікам у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Для нас гэта вельмі важна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусь прынясе вялікую карысць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва"Гэта не проста чарговая пляцоўка для размоў, перагавораў, хоць і гэта важна. Усё ж такі там гіганцкія дзяржавы, гіганцкія эканомікі. Гэта ўяўляе для нас вялікі інтарэс нават з практычнага пункту гледжання, не гаворачы ўжо аб дыпламатыі, палітыцы і г.д.", - адзначыў беларускі лідар.

"Таму мы вельмі высока цэнім тое, што сёння супрацоўнічаем непасрэдна ў гэтай арганізацыі з кіраўнікамі іншых дзяржаў, з іншымі дзяржавамі. Гэта будзе на карысць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму будзе таксама цікава пачуць меркаванне Дзмітрыя Мезенцава як кіраўніка місіі наглядальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

"Усё ж такі вы ўжо чалавек вопытны, многа дзе бывалі, бачылі выбары. Я хацеў бы проста аб'ектыўна пачуць ваша меркаванне і, калі можна, над чым нам яшчэ трэба папрацаваць у гэтым плане, каб менш прэтэнзій было, і перш за ўсё заходніх нашых партнёраў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка: Беларусь прынясе вялікую карысць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі