У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2015

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць супрацоўніцтва з Расіяй як з блізкай, брацкай дзяржавай

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць супрацоўніцтва з Расіяй як з блізкай, брацкай дзяржавай

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь, устанавіўшы шматфарматныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, прадоўжыць супрацоўніцтва з ёю як з вельмі блізкай, брацкай дзяржавай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выказваючыся на тэму беларуска-расійскіх адносін, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Расію нам ніхто не заменіць. І калі мы вядзём дыялог з Захадам, з ЕС, з Амерыкай, іншымі, мы задаём адно пытанне, і я аб гэтым адкрыта кажу, - вы нам заменіце Расію? Не. Тады навошта вы нас у гэта цягніце? На прыкладзе брацкай Украіны мы пераканаліся ўжо, у што гэта выліваецца ў крайнім выпадку".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь вельмі цесна звязана з Расіяй гістарычна і эканамічна. "І калі нам было цяжка, як бы там ні было, чаго б гэта нам ні каштавала, Расія заўсёды падстаўляла сваё плячо. Але не без праблем, якія, дарэчы, ствараліся на роўным месцы", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь заўсёды адкрыта заяўляе аб сваёй пазіцыі і ніколі не паводзіла сябе па-здрадніцку ў адносінах да Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс