Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2018

Лукашэнка: Беларусь павінна заставацца краінай зімовых відаў спорту

Лукашэнка: Беларусь павінна заставацца краінай зімовых відаў спорту

10 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь павінна заставацца краінай зімовых відаў спорту. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што хутка адбудзецца вялікая нарада аб развіцці зімовых відаў спорту. Яна праводзіцца не таму, што ў гэтай сферы больш праблем, чым у летніх відах спорту. "Справа ў тым, што прайшла Алімпіяда і ў зімовых відах спорту пачынаецца новы цыкл. І гэта цяпер актуальна, важна. Гэта мы яшчэ не забылі: і перамогі, і недахопы, якія ёсць. У гэты момант трэба правесці такое мерапрыемства па зімовых відах спорту, пагаварыць, як будзем жыць далей, ці будзем мы наогул зімовай краінай і ці будзем развіваць гэтыя віды. Я лічу, што мы павінны захаваць Беларусь як зімовую краіну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Для гэтага прымаюцца ўжо адпаведныя рашэнні, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Напрыклад, пачалі праектаваць ужо новыя спартыўныя аб'екты, наладжваюць вытворчасць неабходнага інвентару. "Цяпер кожная федэрацыя разбіраецца ў сябе, як будзем жыць. Напрамкі я ім указаў", - дадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт канстатаваў, што і ў летніх відах спорту ёсць некаторыя вынікі. Напрыклад, пэўныя поспехі, няхай і нягучныя, робяць беларускія гандбалісты і валейбалісты. "Трэба планаваць, каб мы правялі, хутчэй, у гэтым годзе, нараду па летніх відах спорту з улікам II Еўрапейскіх гульняў. Каб я мог пачуць кіраўнікоў наглядальных саветаў і федэрацый, што яны нам пакажуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, важна і трэба праводзіць масавыя спартыўныя мерапрыемствы, такія як Мінскі паўмарафон, але неабходны вынікі і ў вялікім спорце. У яго ўкладваюцца вялікія грошы, а перамогі атлетаў узнімаюць дух беларусаў. "На гэтым будуецца ўся ідэалогія", - перакананы Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі