Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Mar 2015

Лукашэнка: Беларусь ніколі не хітравала перад Расіяй

Лукашэнка: Беларусь ніколі не хітравала перад Расіяй

10 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь ніколі не хітравала перад Расіяй, заўсёды адкрыта і сумленна ішла на супрацоўніцтва. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння з губернатарам Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Міхайлавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы родныя браты, нам Богам наканавана быць у гэтай дружбе і будаваць такім чынам нашы інтэграцыйныя адносіны, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы ніколі не хітравалі перад расіянамі. Калі ўжо ішлі на саюз, ваенна-палітычны, эканамічны, то рабілі гэта адкрыта, сумленна".

На думку беларускага лідара, у свой час міжрэгіянальнае супрацоўніцтва выратавала адносіны паміж Расіяй і Беларуссю. "Не было б міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, напэўна, і не было б такой цеснай інтэграцыі паміж дзвюма дзяржавамі", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам МіхайлавымАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на дадатную дынаміку ў адносінах Беларусі і Курскай вобласці. Так, пры няпростай эканамічнай абстаноўцы ў мінулым годзе ўзаемны тавараабарот вырас больш як на 10 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам і дасягнуў $250 млн. "Гэта як сярэдні тавараабарот з рэспублікамі былога Савецкага Саюза", - заўважыў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, ва ўзаемным тавараабароце прысутнічае ўвесь спектр прадукцыі, якой карыстаецца насельніцтва і жыве вытворчасць. "Але выбудоўваючы на перспектыву нашы адносіны, думаю, нам трэба беларускія і курскія прадпрыемствы больш цесна ўвязваць, выстройваючы іх у адзіны вытворчы ланцужок. Хоць, павінен сказаць, мы гэта рабіць навучыліся. У нас шмат сумесных прадпрыемстваў, якія паспяхова працуюць", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам МіхайлавымАляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі і Курскай вобласці існуе яшчэ вельмі шмат напрамкаў, дзе бакі могуць задзейнічаць сілы, каб у разы павялічыць рэзультатыўнасць сумеснай работы. "Наш дыялог з кіраўніцтвам Курскай вобласці - адзін з найбольш актыўных і плённых", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён прапанаваў прадметна абмеркаваць сумесныя праекты. "Галоўнае - каб нашы дамоўленасці выконваліся. Калі мы дагаворымся, мы сваю частку дарогі пройдзем адказна", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу губернатар Курскай вобласці таксама выказаў упэўненасць, што дынаміка двухбаковага гандлю павінна атрымаць развіццё. Ён звярнуў увагу на тое, што супрацоўніцтва з Беларуссю ідзе па нарастаючай, павялічваецца колькасць прадпрыемстваў, вышэйшых навучальных устаноў Курскай вобласці, жадаючых прымаць удзел у двухбаковых кантактах і развіваць далейшае ўзаемадзеянне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі